08.11.2023 Новые книги
У Выдавецкім доме «Звязда» выйшаў зборнік да 80-годдзя Хатынскай трагедыі ўкладальніка Рагнеда Малахоўскага «Званоў перазвон» (6+).
Кніга «Званоў перазвон» — гэта даніна памяці ахвярам спаленых фашыстамі вёсак Міншчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пад адной вокладкай сабраны паэтычныя, празаічныя і публіцыстычныя творы літаратараў Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і прадстаўнікоў літаратурных аб’яднанняў Мінскай вобласці. Зборнік, што з’яўляецца своеасаблівай літаратурнай вахтай памяці, адлюстроўвае погляд сучасных пісьменнікаў на Хатынскую трагедыю.
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси