29.04.2023 Новые книги
21 красавіка ў Шумілінскай раённай цэнтральнай бібліятэцы прайшла прэзентацыя кнігі Антона Параскевіна "Белыя зоры".
Увазе жыхароў райцэнтра, вучняў школ у чытальнай зале бібліятэкі была прапанавана літаратурна-музычная кампазіцыя "Прамяністая рапсодыя", прасякнутая любоўю да роднага краю. У кампазіцыі былі задзейнічаны вершы Антона Параскевіна, прысвечаныя Шуміліншчыне.
Вядучыя нагадалі старонкі творчасці паэта, яго кнігі, што выходзілі на працягу доўгага творчага жыцця. Гэта і цыкл краязнаўчых кніг, прысвечаных валунам Шумілінскага раёна, і зборнік прыкмет, прымавак, звычаяў народнага календара, дапоўнены вершамі і расказамі, празаічныя і паэтычныя зборнікі… Усе іх аб’ядноўвае любоў да малой радзімы, яе гісторыі, прыроды, людзей.
Віктар Васільевіч Улюценка расказаў пра кнігу “Белыя зоры”, чытаў свае вершы, адказваў на пытанні вядучых і прыхільнікаў яго творчасці. Варта адзначыць вялікую цікавасць удзельнікаў сустэчы да творчасці пісьменніка і надзвычай цеплую атмасферу, у якой яна прайшла.
Віцебскае абласное аддзяленне
ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси