Чыстая музыка неба


Чыстая музыка неба

12.04.2023                                                          Новые книги


У Выдавецкім доме «Звязда» зусім хутка выйдзе кніга вершаў паэтаў Брэстчыны «Чыстая музыка неба» ўкладальніка Віктара Шніпа.

У паэтычным зборніку «Чыстая музыка неба» сабраны лепшыя творы знакамітых сыноў Брэстчыны: Міколы Антаноўскага, Міколы Бусько і Анатоля Шушко. Вершы паэтаў-землякоў напоўнены глыбокім лірызмам, шчырай любоўю да роднай зямлі, філасофскімі разважаннямі пра сэнс жыцця і месца чалавека на зямлі, а таксама шчымлівымі ўспамінамі пра бацькоў і пранікнёнымі прысвячэннямі людзям што пакінулі пэўны след у лёсах паэтаў…

Гэтае выданне зусім хутка вы зможаце набыць у крамах ААТ «Белкніга», РУП «Акадэмкніга», у інтэрнэт-краме «Оз.бай».

Набыць выданні па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме «Звязда» (г. Мінск, вул. Захарава, 19) або на сайце zviazda.by у раздзеле «Кнігі».

Па дадатковых пытаннях звяртацца ў Direct або па нумарах тэлефона, пазначаных у шапцы профілю.

Источник: http://zviazda.by/

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси