У Выдавецкім доме «Звязда» пабачыў свет раман Ганны Чыж-Літаш «Дары бога»


У Выдавецкім доме «Звязда» пабачыў свет раман Ганны Чыж-Літаш «Дары бога»

02.02.2023                                                          Новые книги


Ганна Чыж-Літаш – беларуская пісьменніца, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, ваенны журналіст, падпалкоўнік Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, тэлевядучая.

Дзесяцігадовая Алёна прыязджае на канікулы да бабулі. Сонца, сябры, свежае паветра, весялосць — бесклапотны час. Аднак яна час ад часу сутыкаецца з жорсткасцю і несправядлівасцю. Пазнаёміўшыся з дзяўчынкай-інвалідам, якая пакутуе на дзіцячы цэрэбральны параліч, Алёна спрабуе выратаваць яе ад адзіноты.

Гэтая кніга пра дзяцінства, пра тое, якім яно можа быць і выдатным, і жорсткім. Яна — і пра бацькоў, якія, самі таго не заўважаючы, перакручваюць лёсы дзяцей. Гэтая кніга яшчэ і пра дзіцячую любоў — чыстую, шчырую, велізарную. І самае галоўнае — гэтая кніга аб непахіснай веры ў цуды. Яны сапраўды здараюцца.

Гэтае выданне зусім хутка вы зможаце набыць у крамах ААТ «Белкніга», РУП «Акадэмкніга», у інтэрнэт-краме «Оз.бай».

Набыць выданні па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме «Звязда» (г. Мінск, вул. Захарава, 19) або на сайце zviazda.by у раздзеле «Кнігі».

Па дадатковых пытаннях звяртацца па нумарах тэлефона, пазначаных у шапцы профілю.

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси