Гомельскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі паведамляе вынікі II Адкрытага літаратурнага конкурсу гумарыстычнай і іранічнай паэзіі і прозы імя В.Ю.Ткачова
1 студзеня 2023 года спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага драматурга, празаіка і публіцыста Васіля Юр’евіча Ткачова. Да гэтай падзеі Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” арганізавала II Адкрыты літаратурны конкурс гумарыстычнай і іранічнай паэзіі і прозы імя В.Ю.Ткачова.
Арганізацыйны камітэт паведамляе, што ў конкурсе ў дзвюх намінацыях (“Проза” (гумарыстычнае апавяданне) і “Паэзія” (байка, гумарыстычны верш) прынялі ўдзел звыш 80 аўтараў з Беларусі і Расіі.
У адпаведнасці з Палажэннем аб правядзенні конкурса, аўтарытэтнае журы (старшыня журы - уладальнікам Гран-пры I Адкрытага літаратурнага конкурсу гумарыстычнай і іранічнай паэзіі і прозы імя В.Ю.Ткачова, беларускі празаік, публіцыст, аўтара шэрагу гумарыстычных твораў Міхась Сліва) вызначыла ўладальнікаў 1,2,3 месцаў ў кожнай групе ўдзельнікаў. Паведамляем іх імёны.
Намінацыя “Паэзія”
Першае месца
Віктар Сабалеўскі, г. Узда, Мінская вобласць.
Уладальнік 1 месца аб’яўляецца пераможцам, узнагароджваецца спецыяльным дыпломам абласнога аддзялення ГА “СПБ” (электронны і друкаваны варыянты) і мае права на бясплатную публікацыю ў альманаху “Літаратурная Гомельшчына”..
Другое месца
Наталля Каліцька, г.п. Капаткевічы, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць;
Трэцяе месца
Генрых Тарасевіч, г. Мінск.
Леанід Север, Растоўская вобласць, Расійская Федэрацыя.
Уладальнікі 2-3 месцаў прызнаюцца фіналістамі конкурсу, атрымліваюць памятныя дыпломы толькі ў электронным варыянце.
Намінацыя “Проза”
Першае месца
Елісеенка Кацярына, г. Магілёў
Богдан Галіна, г. Гродна
Уладальнікі 1 месца аб’яўляюцца пераможцамі, узнагароджваецца спецыяльным дыпломам абласнога аддзялення ГА “СПБ” (электронны і друкаваны варыянты) і маюць права на бясплатную публікацыю ў альманаху “Літаратурная Гомельшчына”..
Другое месца
Жураўскі Віталь, г. Жодзіна, Мінская вобласць.
Віктар Сабалеўскі, г. Узда, Мінская вобласць.
Трэцяе месца
Лёсава Дар’я, г. Мінск
Ерафеенка Яўгенія, г. Добруш, Гомельская вобласць.
Уладальнікі 2-3 месцаў прызнаюцца фіналістамі конкурсу, атрымліваюць памятныя дыпломы толькі ў электронным варыянце.
Арганізацыйны камітэт і Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” віншуе пераможцаў і фіналістаў конкурсу з творчым поспехам! Выказваем шчырую падзяку і ўсім ўдзельнікам конкурсу, хто дасылаў свае працы на конкурс.
Паведамляем, што 31 студзеня 2023 года ў гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна адбудзецца вечар, прысвечаны памяці В.Ю.Ткачова, на якім адбудзецца ўручэнне спецыяльных дыпломаў пераможцам конкурсу.
Уладзімір ГАЎРЫЛОВІЧ