
1. Крылатыя дружбакі – Ніна Галіноўская (кніга вершаў, казак і жартаў для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту)
З першых старонак кнігі паэтэсы Ніны Галіноўскай, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра і прэміі Васіля Віткі, чытач апынецца ў казачным птушыным свеце, пазнаёміцца з яго насельнікамі. Крылатыя персанажы, а таксама іншыя прадстаўнікі фаўны ўвасоблены са сваімі адметнымі рысамі характараў, звычак, паводзін: прыемнымі, негатыўнымі, а часам і жахлівымі.
Аўтар захапляльна піша пра тое, што цікавіць малых чытачоў, размаўляе з імі проста, шчыра, без дыдактычных павучанняў. Паэтычныя творы накіраваны на выхаванне ў дзяцей павагі да працы, патрыятызму, беражлівых адносін да прыроды.
2. Пра жыццё і прыгоды сланяняці, або Як сланы з людзьмі пасябравалі – Аляксей Шаўцоў (казка для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага узросту)
У сваёй новай кнізе аўтар раскрывае маленькім чытачам разнастайнасць жывёльнага свету, паказвае прыгажосць адносін чалавека і жывёл, вучыць смеласці, дабрыні, узаемавыручцы і высакароднасці ў часы цяжкіх выпрабаванняў.
Гэтыя выданні зусім хутка вы зможаце набыць у крамах ААТ «Белкніга», РУП «Акадэмкніга», у інтэрнэт-краме «Оз.бай».
⠀
Набыць выданні па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме «Звязда» (г. Мінск, вул. Захарава, 19) або на сайце zviazda.by у раздзеле «Кнігі».
⠀
Па дадатковых пытаннях звяртацца па нумарах тэлефона, пазначаных у шапцы профілю.
Источник: https://zviazda.by/be
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси