Выйшла новая кніга Маргарыты Латышкевіч “Вершнікі на дарозе”


Выйшла новая кніга Маргарыты Латышкевіч “Вершнікі на дарозе”

18.10.2022                                                          Новые книги


 

У кастрычніку 2022 года ў выдавецтве “Чатыры чвэрці” выйшла новая кніга сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі Маргарыты Латышкевіч.

Зборнік фэнтэзі аповесцяў пад назвай “Вершнікі на дарозе” утрымлівае, апроч аднайменнага твора, яшчэ тры з таго ж “Вугеркаўскага” цыкла аўтаркі – “Першая песня”, “Над Вугерай – дождж” і “Вараціш-гара”. Жанр аповесцяў аўтарка вызначае як міфалагічнае фэнтэзі – паколькі творы натхнёныя беларускімі легендамі і ў значнай ступені абапіраюцца на іх.

Над вокладкамі і ілюстрацыямі выдання працавала беларуская мастачка Ірына Андрэева.

Адзначым, што кнігаю М. Латышкевіч выдавецтва распачынае новую серыю “Фантастыка і фэнтэзі”.

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси