Для будучых чэмпіёнаў


Для будучых чэмпіёнаў

Напярэдадні адкрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне ў бібліятэцы № 10 г. Мінска адбылася прэзентацыя кнігі для дзяцей Уладзіміра Мазго “Хутка стану чэмпіёнам”. На сустрэчу з аўтарам прыйшлі вучні чацвёртых класаў сталічнай гімназіі № 34 і іх настаўнікі.

 

 

Кніга прысвечана спорту і жаданню перамог, каманднаму духу і радасці сяброўства. Ёсць тут нават цэлая падборка пад назвай “Тузін Васевых прыгод, паяднаў якія спорт”. Галоўны герой цыкла хлопчык Вася — і лыжнік, і хакеіст, і футбаліст, і баксёр, і біятланіст… Адным словам, майстар у розных відах спорту.

 

Акрамя таго, у зборнік  увайшлі незвычайныя забаўляльныя вершы, у якіх рэальнае пераплятаецца з камічна-фантастычным.

 

Юныя чытачы з цікавасцю і захапленнем слухалі вершы і скорагаворкі Уладзіміра Мазго, адгадвалі загадкі, задавалі пытанні. Школьнікі паглядзелі відэафільм па творчасці пісьменніка, многія з іх атрымалі кнігу з аўтографам.

 

Уладзімір Прахарэнкаў

 

 

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси