
20.10.2021 Соболезнуем
Перастала біцца сэрца паэта і педагога, ганаровага члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхася Мамонькі. Пісьменнікі Гомельшчыны смуткуюць з нагоды смерці калегі і выказваюць спачуванне родным, блізкім таленавітага творцы.
Міхась Паўлавіч Мамонька нарадзіўся 13 студзеня 1929 года на Гарадзеншчыне. Вершаваныя творы пісаў на беларускай мове. Працаваў настаўнікам у Гродненскай вобласці. Выдаў кнігі паэзіі: “Тварам да сонца”, “Слёзы на камні”, “Далечыня”, “Колер світання”, "Голас Палесся", і інш. Адзначаны знакам Саюза пісьменнікаў Беларусі “За вялікі ўклад у беларускую літаратуру”, паэту прысвоена званне "Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі".
Друкаваў творы ў “Літа ратуры і Мастацтве”, “Полымі”, у раённых і абласных газетах Беларусі. Апошнія гады жыў і працаваў у горадзе Тураў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Некалькі кніг таленавітага аўтара надрукаваны ў серыі "Бібліятэка Гомельскага абласнога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі". Мікалай Паўлавіч, нягледзячы на сталы ўзрост, актыўна выступаў перад дарослымі і дзецьмі, прапагандаваў мастацкае слова і беларускую кнігу. Асабліва плённа супрацоўнічаў з жыткавіцкай раённай газетай “Новае Палессе”.
Пахаваны Міхась Паўлавіч Мамонька на могілках у г. Стоўбцы, дзе знайшлі апошні прытулак яго родныя і блізкія.
Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі" выказвае глыбокае спачуванне дачцы паэта Ханатаевай Людміле Міхайлаўне, а таксама ўсім родным і блізкім. Светлая памяць пра цудоўнага чалавека, таленавітага творцу застанецца назаўсёды ў нашых сэрцах.
Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі"