Беларуская кніга ў Сірыі


Беларуская кніга ў Сірыі

 

У сталіцы Сірыйскай арабскай  рэспублікі Дамаску выйшла кніга прозы вядомага беларускага пісьменніка Міхася Пазнякова “І няма нічога даражэйшага…” Яе склалі аповесці, апавяданні і эсэ. Прычым напярэдадні выхаду кнігі значная частка твораў друкавалася ў салідных дамаскіх часопісах. Кніга выдадзена Міністэрствам культуры Сірыі тыражом тысяча экзэмпляраў з далейшай дадрукоўкай. Пераклаў яе на арабскую мову вядомы сірыйскі пісьменнік і перакладчык Саір Зенаддзін. Пераважная большасць твораў — патрыятычнага зместу: пра мужнасць беларусаў у барацьбе з фашысцкімі захопнікамі, мірную стваральную працу, шчыраць і высокую духоўнасць простых людзей, іх любоў да роднай зямлі, да Беларусі, пра сяброўства і супрацоўніцтва, веру ў высокае, сапраўднае, чалавечнае.

 

Павел Кузьміч

 

 

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси