Быкава Святлана Анатольеўна – паэтэса, дзіцячая пісьменніца, перакладчыца. Нарадзілася і пражывае ў горадзе Заслаўі Мінскай вобласці. Мае вышэйшую эканамічную адукацыю (скончыла Беларускі Дзяржаўны універсітэт). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Саюзнай Дзяржавы. Зараз з’яўляецца старшынёй Мінскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
Лаўрэат літаратурных конкурсаў: Беларускага Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу ў галіне паэзіі «Лепшы твор 2013 года», лаўрэат прэміі імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «Паэзія» Мінскага аблвыканкама (2015 год) і шэрагу міжнародных літаратурных конкурсаў.
У 2018 годзе Святлане Быкавай было прысвоена званне «Жанчына года» Мінскай вобласці у намінацыі «Культура і духоўнасць». Узнагароджана: медалём ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» «За вялікі ўклад у літаратуру» (2016 год), Ганаровай Граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2018 год), Граматай сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы (2018 год), юбілейным медалём «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2019 год), Ганаровай Граматай грамадскай палаты Саюзнай дзяржавы (2020 год).
Аўтар дванаццаці зборнікаў вершаў («Откровение позднего лета» (2010), «Дорога к себе» (2011), «С чистого листа» і «Из руки выпускаю синицу» (2013), «Адлюстраванне» і «Осенняя палитра» (2015), «Веру вясне!..» (2016), «Обретение свободы» (2017)), «Капельки» і «На перекрёстке миров» (2018), «Пад небам Рагнеды» (2019), «Мельница жизни» (2020)), а таксама дзевяці кніг для дзяцей і сямейнага чытання («Весёлый гномик» і «История одной снежинки» (2014), «О чём молчат Утёсы» (2015), «Два вида из одного окна» (2017), «Солнечный зайчик» (2019), «Космические приключения Тёмы и SOULарика» (2020), «Добрые истории» (2020), «Пойдзем сонейка вітаць!» (2021)). У 2020 годзе ў Сербіі выйшла кніга вершаў для дзяцей Святланы Быкавай «Сунчев зечіћ» («Солнечный зайчик») у перакладзе на сербскую мову.
Святлана Быкава – удзельнік і член журы міжнародных літаратурных фестываляў, суаўтар шэрагу калектыўных зборнікаў паэзіі і анталогій, у тым ліку і міжнародных. Яе вершы друкаваліся ў беларускіх перыядычных выданнях «Далягляды», «ЛіМ», «Полымя», «Нёман», «Вожык», «Бярозка», «Вясёлка», «Качели» і інш.
Вершы Святланы Быкавай перакладзены на іншыя мовы (сербскую, узбекскую, польскую, башкірскую, англійскую) і друкаваліся ў замежных перыядычных выданнях («Хоризонт» (Сербія), «Ностарин» і «Мир книг» (Узбекістан), «Акбузат» (Башкірыя), «Берега», «Александръ» (Расія), «Доля», «Крым», «Долька» (Рэспубліка Крым) і інш.).
У якасці перакладчыка Святлана Быкава пераўвасобіла на беларускую мову вершы рускіх, нямецкіх, пакістанскіх, сербскіх, хакаскіх, башкірскіх, чувашскіх, польскіх, украінскіх, узбекскіх, славацкіх, бенгальскіх паэтаў.
У 2020-м годзе выйшла кніга перакладаў Святланы Быкавай на беларускую мову вершаў паэтаў Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Крым пад назвай «Ради умножения любви…/ Дзеля памнажэння любові», у 2021 годзе ў Мінску выдадзены другі перакладчаскі зборнік Святланы Быкавай пад назвай «Стрыножаны вецер/ Stromjany shamol». У ім – пераклады з узбекскай на беларускую мову вершаў і дзённікавых запісаў вядомай узбекскай пісьменніцы Хасіят Рустам.
Заўжды…
Зоркі на небасхіле,
Зоркі сярод людзей.
Час вымярае мілі –
Зоркі гараць ярчэй.
Памяці чалавечай
Нельга кароткай быць,
Бо з тых вытокаў вечных
Будуць нашчадкі піць.
Лёс песняра-паэта –
Гучна спяваць заўжды.
Высахне рэчка Лета
І адцвітуць сады –
Будзе складаць нанова
Вершы свае паэт,
Бо менавіта Слова
І сатварыла Свет.
Легенда Заслаўя (урывак з паэмы)
Пралог
Горад мой родны з часоў Ізяслава
Носіць прыгожую назву Заслаўе.
Вал абарончы, Мястэчка, «Замэчак»,
Дзве павуцiнкi танюсенькіх рэчак,
Плошча, царква, векавыя таполi,
Прад даляглядам – дарога i поле,
Дзе налiваецца коласам жыта, –
Сведкі маўклівыя дзён старажытных.
Там, на зары беларускай Айчыны,
Злая нядоля спаткала жанчыну.
Крыж гістарычны па волі нябёсаў
Стаў яе доляй і сімвалам лёсу:
Гэта па ёй на далёкіх скрыжалях
Вецер заходзіўся плачам ад жалю…
-1-
Сказы, легенды бы пацеркі-нізкі
Ў скарбе гісторыі. Мы іх з калыскі,
З даўніх часоў немаўлятамі чулі,
Нам іх шапталі пад вечар матулі.
Мужныя продкі зямлі нашай мілай
Лёс вырашалі сталлю і сілай.
Людзі заможныя ўладу дзялілі,
Бедныя – літасці ў Бога малілі.
Вочы падняўшы да светлых нябесаў,
Долі чакалі і лепшага лёсу,
Міру прасілі і чыстага неба,
Шчасця, здароўя, у засекі – хлеба…
Свет старажытны і таямнічы,
Час летапісны і ваяўнічы.
Бітвы, паходы, зямель перадзелы –
Сталі легендамі тыя падзеі.
З веку дзясятага памяць народа
Згадвае сказ пра дачку Рагвалода.
Ружай у полацкім садзе квітнела,
Слава аб ёй увесь свет абляцела.
Ходзячы ўранні па сцежачцы роснай,
Шчасця, кахання прасіла ў нябёсаў.
Толькі ніхто, апроч Бога, не ведаў,
Доля якая чакае Рагнеду…
…Далеч часоў карацее, ніцее,
Зноў ажываюць пачуцці, падзеі:
Цёплыя, мяккія матчыны рукі,
Хваль Палаты шапатлівыя гукі,
Мары дзяцінства, водар сунічны,
Позірк хвалюючы і таямнічы.
Хваля гарачая грудзi сцінае,
Песня дзявочая сэрца кранае:
«Купальская ночка –
сямнаццаць гадочкаў,
Квітнее дзяўчына
у княжым садочку.
Вяночкі сплятае,
кахання чакае
Ды папараць-кветку
па лесе шукае.
Ірвецца сардэчка
за любым-каханым,
Ды толькі вяночак у вір хутка кануў.
Сцяжынка між елак
кружыцца, пятляе,
Прывідам нячыстая сіла пужае.
Хаваецца кветка
у папараць шчыльна,
А неба на ўсходзе
святлее няўхільна.
Кароткая ночка
на свята Купалы –
І папараць-кветка слязою апала…»
ДУХ ПОЭЗИИ
Вода следы стирает на песке
И даже камни точит постепенно.
Душа поэта в радости ль, в тоске
Поёт о том, что вечно и нетленно.
Купала, Пушкин, Богданович, Фет…
Не перечесть по именам поэтов.
И время не сотрёт их яркий след,
Начертанный в истории планеты.
Приняв, как благо, или ношу, Дар,
Познав блеск славы или бич гонений,
Взмывает в небо пламенный Икар –
Непобедимый Дух, поэта Гений.
И сила, заключённая в словах,
Не пропадёт, не канет камнем в Лету.
Нетленный Дух поэзии в веках
Укажет людям путь к Любви и Свету.
ПРЕДНАЧЕРТАНИЕ
Поэта душу кто постиг?
В ней столько горя, столько боли!
С вопросом горестным «Доколе?!»
Поэт срывается на крик.
Молчать не может он – не вправе.
И, коль поэт он настоящий,
Ни пуля и ни меч разящий
Молчать поэта не заставят.
Мир нетерпим, жесток к поэту…
Но щит поэта – это Лира,
А Слово острое – рапира,
И строчки меткие – дуплеты.
Поэта путь: босым – по углям,
Где каждый шаг – в страданьях, с болью.
Предначертанье горней Воли –
Тяжёлый крест, стихов хоругви.
* * *
Не плачь, когда вдруг сердце ранит
Обид немыслимая боль,
И не ропщи, что не играет
Судьба желаемую роль.
Без лишних слёз и без обмана
Лекарство горькое испей,
И заживёт на сердце рана,
И станешь ты ещё сильней.
Сокрыта в каждом сердце тайна,
В душе таится целый мир.
Не там ли кроется, случайно,
Источник ран и эликсир?
И кто захочет, тот откроет
Врата в святилище небес,
И вдруг поймёт: от жизни стоит
Ждать счастья, радости, чудес!..