Дземідовіч Таццяна


Дземідовіч Таццяна

Таццяна Дземідовіч (13.02.1979)

Нарадзілася і жыве ў Брэсце. У 2000 годзе закончыла філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. Працавала ўласным карэспандэнтам інфмармацыйнага агенцтва “Ітэрфакс”, кіраўніком літаратурнага клуба “Літара”. З 1 студзеня 2017 года - старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Аўтар зборніка прозы “Соломенный дом” (2017), кнігі для дзяцей “Эх, Ромашкин” (2021) Друкавалася ў рэспубліканскім перыядычным друку, у калектыўных зборніках і часопісах Расіі, Украіны, Польшчы, Нідэрландаў.

Лаўрэат рэспубліканскага літаратурнага конкурса “Слова. DOC” (2009), Удзельніца Форума маладых літаратараў, арганізаванага Саюзам пісьменнікаў Беларусі і фондам сацыяльна-эканамічных і інтэлектуальных праграм (Сілічы, 2010)

Лаўрэат конкурсу апавяданняў газеты “Звязда” па выніках 2010г.

Лаўрэат міжнароднага літконкрсу “Экофэтезі-2010”.

Лаўрэат рэспубліканскага літконкурсу “Мы рождены для вдохновенья (2011)

Лаўрэат літаратурнага конкурсу, прысвечанага 70-годдзю часопіса “Вожык” (2012)

Лаўрэат міжнароднага літаратурнага конкурсу “Карнейчукоўская прэмія” (2019)

Пераможца літаратурнага конкурсу “Маладая Беларусь” (першае месца ў намінацыі “Літаратура для падлеткаў” (2012)

Пераможца міжнароднага літаратурнага конкурсу “Літаратурная Вена” (2012)

Лаўрэат літаратурнага міжнароднага конкурсу “Семья – всему начало” ( 2014)

  

* * *

Калі сэрца замірае ў неспакоі

І душа мая старэе без цяпла,

Я прыпомню маміна святое:

Ўсё мінае. Ісціна сыйшла.

 

Каласяцца думамі трывогі,

І вядзе нябачная рука.

Між надзей – шырокія дарогі,

А мая як хуткая рака.

 

Ружавеюць пульхныя аблокі,

У валошках ззяе небакрай.

За плячыма адчуваю крокі,

Трапяткое, роднае: “Прымай”.

 

* * *

На маёй Радзіме пахне сенажаццю,

Вільгаццю ў лесе і рачным пяском.

І збірае ў полі земляроб багацце –

Вышывае шчасце кожным каласком.

 

На маёй Радзіме праца песняй льецца,

Хараством і хлебам вабіць кожны дом,

І ў аконцах сонца промнямі смяецца –

Расчыняе дзверы залатым ключом!

 

На маёй Радзіме добры госць – жаданы,

У вясковых святах роднай мовы звон,

З цеплыні душэўнай яркі мост сатканы,

Да чуллівых сэрцаў цягнецца святлом!

 

* * *

У белых аблоках гуляе вясёлка,

І дождж залацісты звініць па страсе,

У небе высокім лунае салоўка,

Як быццам на крылах багацце нясе.

 

Вясна дакранецца пяшчотай і ласкай

Да сэрца і думак, да мрояў і мар.

Ці ёсць тое шчасце? Праменьчык-падказка

Цалуе гарэзліва рукі і твар!