
Добрая навіна для аматараў творчасці Аляксея Пысіна і для ўсіх тых, хто шануе беларускую паэзію і цікавіцца беларускай літаратурай! У выдавецтве “АмеліяПрынт” пабачыла свет кніга Віктара Арцем'ева “Народны душою”.
Аўтар больш як чвэрць стагоддзя быў блізкім сябрам паэта, разам з ім ладзіў літаратурныя вечарыны. Яму першаму ў Магілёве паэт чытаў яшчэ ў рукапісу кожны новы свой твор. І яны без утайкі давяралі адзін аднаму свае думкі, а яшчэ сябравалі сем’ямі. Таму ўсё напісанае пра паэта шчырае, праўдзівае, цікавае і павучальнае. Многія старонкі Пысініяны чытаюцца як летапіс літаратурнага жыцця Магілёўскага краю, які спрыяе захаванню культурнай і гістарычнай спадчыны Бацькаўшчыны.
А.В. Пысін – таленавіты і ўнікальны лірык, а пра вайну яго творчасць фенаменальная: ён сказаў сваё слова франтавіка мацней за ўсіх беларускіх паэтаў, яно на ўзроўні паэзіі А. Твардоўскага і К. Сіманава. Хаця ўлады і не паспелі яго ўганараваць званнем, ды ўсё роўна ён душою народны.
Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў. Асабліва карысна будзе вучням старэйшага школьнага ўзросту і настаўнікам, студэнтам-філолагам і краязнаўцам, а яшчэ пісьменнікам і даследчыкам літаратуры.
Шукайце ў бібліятэках!
Народны душою… : жыццё і творчасць Аляксея Пысіна / Віктар Арцем’еў. – Магілёў : АмелияПринт, 2020. – 256 с. : фот.
Прэс-служба Магілёўскага абласнога аддзялення СПБ