Няма ліха без дабра


Няма ліха без дабра

Менавіта пад такой назвай выйшла новая кніга вядомага майстра мастацкага слова Міхася Пазнякова. Пабачыла свет яна ў кніжнай серыі гумару і сатыры “Несур’ёзна пра сур’ёзнае”, якую з 2014 года выпускае выдавецтва “Чатыры чвэрці”.

Гэта ўжо другая яго гумарыстычна-сатырычныя кніга і сотая кніга пісьменніка па агульнай колькасці. Між іншым, Міхась Пазнякоў у свой час працаваў некалькі гадоў галоўным рэдактарам часопіса “Вожык”. Не забывае пра вясёлыя жанры і цяпер.

У новую кнігу ўвайшлі літаратурныя пародыі, байкі, іранізмы, небыліцы, эпітафіі, шрацінкі, аднарадкоўі, эпіграмы, мудраслоўі, тосты, гумарэскі.

Кніга прымушае не толькі пасмяяцца, усміхнуцца, але і задумацца, бо аўтар сапраўды валодае зайздросным пачуццём гумару, дасціпным і ў меру саркастычным позіркам на многія рэаліі сучаснага жыцця.

Вокладку кнігі яскрава аздабляе малюнак вядомага мастака Валянціна Губарава. 

Павел КУЗЬМІЧ

СКАЧАТЬ КНИГУ