Віншуем!


Віншуем!

30.06.2020                                            Слово писателю


1 ліпеня пісьменнік Васіль Андрыянавіч Літвінчук адзначае сваё 90-годдзе.

Нарадзіўся Васіль Андрыянавіч у сялянскай сям’і ў в. Галік Драгічынскага раёна. Бацька – арганізатар партызанскай групы – загінуў у сутычцы з фашыстамі у 1944 годзе, маці памерла ў партызанскім атрадзе імя Шыша ў 1943 годзе. У  1939 годзе закончыў два класы польскай школы, а ў 1941 – тры класы савецкай. З 1943 – у партызанскім атрадзе, у якім ваявалі бацька, маці, дзве сястры, родны брат бацькі Пётр Андрыянавіч і трое іх пляменнікаў. Юны партызан у свае 13-14 гадоў выконваў у атрадзе баявыя даручэнні. Узнагароджаны медалём “За баявыя заслугі”.

Пасля вызвалення Беларусі вучыўся ў Драгічынскай СШ №1. З верасня 1949 па 1950 гады – літсупрацоўнік радыёвяшчання ў Драгічыне. Далей –  сакратара Антопальскай райгазеты, рэдактар газеты пры палітаддзеле Антопальскай МТС, з 1954 па 1959 гады – намеснік рэдактара Драгічынскай газеты, з 1960 – яе рэдактар. У 1960 годзе закончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта імя У.І. Леніна. У 1962 годзе ўзначаліў міжраённую газету.

З 1970 – другі сакратар  Лунінецкага РК КПБ, а з 1974 – старшыня Лунінецкага арйвыканкама. З 1983 па 1991 гады – начальнік упраўлення Брэсцкага аблвыканкама па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. З гэтай пасады пайшоў на заслужаны адпачынак.

Узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі СССР, Ганаровымі граматамі Савета міністраў БССР. Аўтар дакументальнай аповесці аб мужнасці і гераізме партызанскага атрада Пінскага і Брэсцкага ўз’яднанняў у гады Вялікай Айчынай вайны “Там, за Днепро-Бугом” (1992, перавыданні 2005, 2008, 2009) і кнігі “О времени, о людях, о себе” (2009).

Брэсцкая гарадская бібліятэка імя А.С. Пушкіна падрыхтавала выставу, прысвечаную 75- годдзю Вялікай Перамогі, а таксама жыццю і творчасці Васіля Андрыянавіча Літвінчука.