Святло бацькоўскіх сардэц:


Святло бацькоўскіх сардэц:

19.11.2026 Новости


сустрэча, якая сагравае душу

У Лагойскім раённым цэнтры культуры адбылася цёплая і натхняльная паэтычна-літаратурная гасцеўня «Святло бацькоўскіх сардэц». Арганізатарамі гэтага цудоўнага мерапрыемства выступілі супрацоўнікі Лагойскай раённай цэнтральнай бібліятэкі, а галоўным госцем стаў вядомы беларускі пісьменнік, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў.

 

 

Міхась Паўлавіч — творца з вялікай літары, які напісаў і выдаў больш за сто кніг на беларускай і іншых мовах. Многія яго творы даўно і трывала ўвайшлі ў школьную праграму, таму сустрэчы з ім юныя лагайчане чакалі з асаблівай цікавасцю.

 

 

У час гасцёўні пісьменнік шчыра і пранікнёна распавёў прысутным пра сваіх бацькоў, падзяліўся цёплымі ўспамінамі пра дзяцінства і прыадчыніў дзверы ў свой багаты жыццёвы і творчы шлях. Дзякуючы прафесіяналізму бібліятэкараў, размова атрымалася вельмі жывой і інтэрактыўнай: Міхась Паўлавіч загадваў школьнікам кемлівыя загадкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі, якія давалі правільныя адказы, атрымлівалі з рук літаратара памятныя падарункі.

 

 

Выдатным і хвалюючым прэзентам для самога Міхася Пазнякова і ўсіх гасцей стала творчае прывітанне ад мясцовых талентаў. На сцэне РЦК бліскуча выступіў народны ансамбль народнай музыкі «Лагожа» ДУА «Лагойская дзіцячая школа мастацтваў», падарыўшы кожнаму прысутнаму цудоўны настрой і гонар за родную культуру. Сустрэча, арганізаваная раённай бібліятэкай, пакінула пасля сябе незабыўныя ўражанні і сапраўднае святло ў сэрцах.

Загадчык сектару маркетынга,

сацыякультурнай дзейнасці

і метадычнай работы

І.М. Глушакова

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси