Пушчанскія чытанні з Анатолем Брытуном


Пушчанскія чытанні з Анатолем Брытуном

19.11.2026 Новости


Пушчанскія чытанні з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Анатолем Брытуном адбыліся ў вёсцы Чамеры 1. Анатоль Арцёмавіч — аўтар кніг, падзеі ў якіх адбываюцца ў запаветных мясцінах, — «Стражнік пушчы», «Сяліба», «Пах мускусу».

 

 

 

 

Добрыя словы ў адрас пісьменніка на сустрэчы сказаў літаратуразнаўца, сябар Анатоля Арцёмавіча, рэдактар яго кніг Уладзімір Сенькавец. Пісьменнік распавёў пра тое, як нараджаліся ідэі напісання твораў, паразважаў аб спалучэнні гістарычных фактаў і мастацкага вымыслу.

 

 

Ва ўтульнай аўтэнтычнай атамасферы, за сталом, багатым пушчанскімі прысмакамі, удзельнікі сустрэчы выказвалі свае меркаванні аб прачытанным, распавядалі на тэмы, закранутыя ў кнігах.

 

 

Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси