18.11.2026 Новости
18 лістапада 2026 года адзначае свой прыгожы юбілей наша калега па пісьменніцкай арганізацыі, педагог, літаратуразнаўца, літаратурны крытык, паэтка Святлана Тарасава. Дарагая Святлана Мікалаеўна! Шмат гадоў Вы дорыце нам цяпло свайго чулага сэрца, сталі нашым надзейным сябрам і аднадумцам. Адданы патрыёт, палымяны асветнік, у радках Вашых даследчых артыкулаў і пранікнёных вершаў гучыць шчырая любоў да роднага краю і людзей, якія тут жывуць. А ў Вашых таленавітых вучнях мы бачым і свой працяг. Жадаем Вам здароўя і сямейнага шчасця, поспехаў у прафесіі і мастацтве, энергіі, натхнення і плёну. Няхай святло Вашай душы яшчэ доўгія гады асвятляе шлях усім, хто побач.
САРДЭЧНА ВІНШУЕМ!
Калектыў
Гродзенскага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі


