Спавядальная восень: Галіна Загурская сустрэлася з чытачамі


Спавядальная восень: Галіна Загурская сустрэлася з чытачамі

18.11.2026 Новости


Адбылася сустрэча Галіны Загурскай з чытачамі філіяла № 5 Полацкай ЦРБС. Сустрэча насіла назву “Спавядальная восень” і была прысвечана Году беларускай жанчыны. Паэтэса пазнаёміла прысутных са зместам новай кнігі “Родны край – наша сонца”, у якую ўвайшлі творы Еўдакіі Лось, Веры Вярбы і Галіны Загурскай, і прачытала частку сваіх вершаў з гэтага зборніка. Гучалі радкі пра родную зямлю, пра жаночы лёс і пра тое, што хвалюе душу ў кожную пару года. Чытачы зацікавіліся жыццёвым і творчым шляхам аўтара, таму далей размова пайшла пра гэта, пра творчасць увогуле і яе ролю ў духоўным жыцці чалавецтва. Пытанні не сціхалі: кожнаму хацелася пачуць жывое слова паэтэсы і падзяліцца ўласнымі думкамі. У канцы сустрэчы прагучалі шчырыя словы ўдзячнасці чытачоў. Галіна Загурская падарыла бібліятэцы зборнік вершаў “Родны край – наша сонца”, які выйшаў у выдавецтве “Беларусь”.

 

 

Віцебскае абласное аддзяленне

ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси