Шырэе “Новая зямля”


Шырэе “Новая зямля”

17.11.2026 Новости


Андрэй Цяўлоўскі ‒ першы перакладчык, які ажыццявіў поўны пераклад паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” на рускую мову. І гэта значная падзея ў беларускай літаратуры. Бо дагэтуль перакладаліся толькі асобныя раздзелы з твора. Цяпер чытачоў у “Новай зямлі” стане значна больш.

Пра ўсё гэта гаварылася на творчай сустрэчы з паэтам-перакладчыкам, якая адбылася ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.

Андрэй Цяўлоўскі падзяліўся з прысутнымі сакрэтамі сваёй перакладчыцкай дзейнасці, расказаў аб працы над перакладам паэмы.

Выступілі таксама праўнучка Якуба Коласа Васіліна Міцкевіч, кандыдат філалагічных навук Пятро Жаўняровіч, намеснік старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Мазго.

Усе выступоўцы далі высокую ацэнку працы перакладчыка і пажадалі яму далейшага творчага плёну.

Алесь Прахарэнкаў

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси