17.11.2026 Новости
На факультэце педагогікі і псіхалогіі прайшоў круглы стол з удзелам кандыдата філалагічных навук, дацэнта кафедры прафесійнага развіцця Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі У.А. Сенькаўца, старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Т.А. Дземідовіч, члена Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі З.І. Дудзюк і дацэнта кафедры сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі Г.М. Ішчанка, студэнтаў 3 курса спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя».

Падчас дыялогу пакаленняў абмяркоўвалася спецыфіка і роля дзіцячай літаратуры ў выхаванні дзяцей і падлеткаў, шляхі зацікаўлення моладзі чытаннем мастацкай літаратуры.


Уддзельнікамі акрэслены эфектыўныя інтэрактыўныя метады працы дзяцей з кнігай, роля выхавацеля дашкольнай установы ў фарміраванні ў выхаванцаў любові да друкаванага мастацкага тэксту.
БрДУ імя А.С. Пушкіна
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


