Інфармацыйна-асветніцкая сустрэча «Удастоены быць беларусам» з Уладзімірам Ясевым


Інфармацыйна-асветніцкая сустрэча «Удастоены быць беларусам» з Уладзімірам Ясевым

12.11.2026 Новости


У Магілёўскім дзяржаўным каледжы мастацтваў усталявалася добрая традыцыя: штогод лістападаўскім днём праводзіць творчую і, разам з тым, інфармацыйна-асветніцкую сустрэчу «Удастоены быць беларусам» з людзьмі, якія маюць пэўны жыццёвы вопыт і светапогляд. У навучэнцаў спецыяльнасці «Бібліятэчная справа» была выключная магчымасць пачуць грамадзянскую пазіцыю і даведацца, на чым трымаецца творчае натхненне літаратара Магілёўшчыны, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, кандыдата палітычных навук, прарэктара па вучэбнай рабоце Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова, выдатніка адукацыі Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Ясева.

 

 

Падчас сустрэчы Уладзімір Віктаравіч стварыў атмасферу шчырасці і даверу. Ён звярнуў асаблівую ўвагу слухачоў на развіццё духоўна-маральных каштоўнасцяў, важнасці захавання гістарычнай памяці, любові да роднай зямлі і павагі да культурных традыцый Беларусі. Падкрэсліў, што ў Беларусі многае робіцца для камфортнага жыцця і адукацыі грамадзян.

 

 

У Год беларускай жанчыны госць мерапрыемства засяродзіў увагу на тэме кахання і ролі жанчыны.

Падрыхтоўка да сустрэчы была асабліва адказная і насычаная. Да мерапрыемства выкладчыкам І.А.Лесюковай і бібліятэкарам С.М. Сліўкінай распрацавана персанальная бібліятэчная экспазіцыя «Натхнённыя любоўю да Радзімы» з усімі выданнямі літаратара.

 

 

Мерапрыемства арганізавана і праведзена выкладчыкам цыклавой камісіі «Бібліятэчная справа і дакументазнаўства» І.А.Лесюковай.

https://t.me/mogilevmgki

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси