Літаратурны чацверг


Літаратурны чацверг

10.11.2026 Новости


Падчас восеньскіх канікул у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася літаратурная імпрэза з удзелам пісьменніц Вольгі Бяловай, Алены Беланожка, Ірыны Лявонавай і Іны Фраловай.

 

 

Перад усім у гульнёвай форме вядучая мерапрыемства супрацоўнік Мінскага гарадскога аддзялення СПБ, паэтэса Іна Фралова прапанавала згадаць ветлівыя словы.А таксама распавяла пра Каласавіны, згадала некаторыя дзіцячыя творы Якуба Коласа.

 

 

Іна Мікалаеўна прадставіла творчых гасцей, распавяла пра іх кнігі.

 

 

Алена Беланожка падзялілася ўспамінамі пра Дзень пісьменства, што сёлета праходзіў на Магілёўшчыне, адказала на шматлікія пытанні маленькіх слухачоў.

 

 

Вольга Бялова расказала цікавую і павучальную  гісторыю пра модную пчолку ‒ гераіню сваёй новай кнігі.

А таксама прадставіла мастацкі праект "Слова і Жывапіс", які быў падрыхтаваны разам з мастачкай з Магілёва Дзінай Янчанка.Ірына Лявонава зрабіла невялікі экскурс па старонках новых кніг.Найбольш актыўныя слухачы атрымалі салодкія пачастункі ад творчых гасцей.

Ганна Старадуб

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси