Аўтограф


Аўтограф

06.11.2026 Новости


3 лістапада адбылося чарговае пасяджэнне Літаратурнай гасцёўні " Аўтограф".

Госцем творчай пляцоўкі была вядомая пісьменніца ў Беларусі і Расіі  Ірына Лявонава.Вядучая імпрэзы, супрацоўнік Мінскага гарадскога аддзялення, паэтэса Іна Фралова распавяла пра літаратурныя мерапрыемствы, якія ладзіць МГА СПБ і  прадставіла госцю.

 

 

Ірына Віктараўна прэзентавала шэраг кніг,  падзялілася ўражаннямі аб літаратурным падарожжы ў Ноўгарад, а таксама адказала на пытанні слухачоў-студэнтаў.

Пісьменніца адзначыла найбольш цікавыя пытанні падарункам ‒ кнігай з аўтографам.

Ганна Старадуб

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси