Ірына САЛАТА «Анютка і ландышы»


Ірына САЛАТА «Анютка і ландышы»

04.11.2026 Новые книги


«Казкі і апавяданні для дзяцей» – так гучыць падзагаловак да новай кнігі для самых маленькіх, якая літаральна на днях папоўніла кніжную скарбніцу Прынёманскага краю. Аўтар новага літаратурна-мастацкага выдання пад назвай «Анютка і ландышы» (Мінск, ТАА «Белпринт») – член СПБ, празаік, дзіцячая пісьменніца-педагог Ірына Салата (Гродна).

У анатацыі да кнігі паведамляецца: «У кнізе Ірыны Салаты «Анютка і ландышы» змешчаны казкі і апавяданні, якія дапамогуць юнаму чытачу пераканацца ў важнасці і значнасці духоўных каштоўнасцей: любові да роднага краю, дабрыні, паважлівых, шчырых адносін да прыроды і сваіх сяброў».

Змест кнігі Ірыны Салаты «Анютка і ландышы» складюць творы пад назвамі: «Лагодка і Мінька», «Анютка і ландышы», «Сойка і лесавінкі», «Зайчыкаў хлеб», «Купальскае вогнішча», «Цівулька-баязліўка», «Касманаўтка», «Пухнаценька і Снежанька», «І дапамог Кастусіку Ох», «Гаеўкі», «Жывульчык». На старонцы 3 чытачу прапануюцца творчая біяграфія Ірыны Аркадзьеўны Салаты і яе каляровы фотапартрэт. Усяго ў кнізе 40 старонак, пераплёт мяккі. Тыраж 250 экзэмпляраў. Літаратурны рэдактар і карэктар: Л. А. Кебіч і Р. А. Трацяк. Камп’ютарны дызайн, вёрстка З. М. Клішэвіч. Выданне багата ілюстравана каляровымі малюнкамі. Паліграфічнае выкананне – Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Белпринт» (г. Мінск). Новую кнігу члена СПБ, празаіка, дзіцячай пісьменніцы з Гродна Ірыны Салаты «Анютка і ландышы», калі ласка, пытайцеся ў бібліятэках.

САЮЗ ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ

Гродзенскае абласное аддзяленне

www.pisateli.by

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси