27.10.2026 Новости
У публічнай бібліятэцы №22 прайшла творчая сустрэча з паэткай, празаікам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі ‒ Вольгай Селіцкай.
Прадставіў госцю кіраўнік літаратурнай гасцёўні, паэт, празаік, літаратуразнаўца, перакладчык, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі – Міхась Пазнякоў.

Вольга Селіцкая нарадзілася ў Мінску. З’яўляецца аўтарам паэтычнага зборніка «Есть» (2023г.), які атрымаў у 2024 годзе спецыяльны дыплом “Адкрыццё” на рэспубліканскім конкурсе на лепшы паэтычны зборнік імя Яўгеніі Янішчыц, а ў верасні 2025 года - дыплом III ступені на Рэспубліканскім конкурсе на лепшы зборнік сучаснай паэзіі імя Валянціна Таўлая і зборніка «Подсмотренное и подслушанное» (2026г.). Вольга Селіцкая была фіналістам МЛФ “Славянская ліра”, пераможцам некалькіх літаратурных конкурсаў. Яе паэтычная падборка «Новейшая история любви» ўвайшла ў 8 том кніжнай серыі «Рыцари слова» (укладальнік А.Н.Марозаў), а верш «Анютка» і апавяданне «Мой карпатский турпоход» у 2025 годзе ўвайшлі ў зборнік найлепшых твораў для дзяцей і падлеткаў «Литературная карусель», які быў выдадзены Маскоўскім саюзам літаратараў. Піша Вольга Валер’еўна на рускай мове. Публікавалася ў літаратурна-мастацкім і грамадска-палітычным часопісе «Нёман», літаратурна-публіцыстычным часопісе «Западная Двина», зборніку аўтарскіх рукапісаў «Автограф-2», іншых СМІ і калектыўных зборніках.

Часта піша пра любоў да роднага Мінска, пра радасць жыцця, пра пачуцці людзей.
Вольга Валер’еўна эмацыйна чытала свае вершы, расказвала пра сваю сям’ю, захапленні, паэтычную творчасць, паказвала відэасюжэты са свайго жыцця. Шчаслівая маці траіх дзяцей. Па жыцці ‒ вельмі актыўны чалавек: гуляе ў валейбол, ездзіць на веласіпедзе больш за 20 км., паднімае штангу вагой 110 кг., сплаўляецца па рэках на байдарцы, захапляецца коннай яздой, удзельнічае ў аматарскіх спектаклях, а яшчэ пячэ вельмі смачныя пірагі. Жыве і працуе ў Мінску.

Чытачы бібліятэкі з захапленнем слухалі паэтку, задавалі шмат цікавых пытанняў. Час сустрэчы праляцеў незаўважна.
Загадчыца бібліятэкі Каржанеўская А.М.,
Фота аўтара
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


