Прайшлі XXXI Гарэцкія чытанні


Прайшлі XXXI Гарэцкія чытанні

27.10.2026 Новости


22 кастрычніка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «XXXI Гарэцкія чытанні. Код роду і літаратурная спадчына».

 

 

Чытанні аб’ядналі даследчыкаў беларускай літаратуры і мовы, гісторыкаў, архівістаў, музейных супрацоўнікаў, выкладчыкаў і прадстаўнікоў навуковых устаноў. Прысутнічала ўдава Радзіма Гаўрылавіча Гарэцкага – Галіна Рыгораўна.

Пленарнае пасяджэнне адкрыла выстава аднаго дня «Адкрыты архіў: скарбы роду Гарэцкіх», на якой былі прадстаўлены матэрыялы з архіва вучонага-геолага, акадэміка НАН Беларусі і грамадскага дзеяча Радзіма Гаўрылавіча Гарэцкага.

У мерапрыемстве прыняў удзел старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леанід Крыванос. Леанід Міхайлавіч звярнуўся з прывітальным словам да ўдзельнікаў, выказаў асабістыя думкі пра літаратурную спадчыну Максіма Гарэцкага, яе значэнне і ўплыў на сучаснае грамадскае жыццё.

 

 

Навуковая праграма ахапіла шырокае кола пытанняў: ад мовы і мастацкага метаду Максіма Гарэцкага да яго ваеннай прозы і перакладчыцкай дзейнасці.

XXXI Гарэцкія чытанні яшчэ раз пацвердзілі значнасць навуковага дыялогу для захавання і актуалізацыі беларускай літаратурнай спадчыны. Зварот да творчасці Максіма Гарэцкага і гісторыі яго роду дапамагае глыбей зразумець вытокі нацыянальнай самаідэнтыфікацыі і пераемнасць культурных традыцый.

 

 

Па выніках канферэнцыі ў першым квартале 2027 года плануецца выданне зборніка навуковых артыкулаў.

Па матэрыялах Дзяржаўнага музея гісторыі беларусмкай літаратуры

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси