Мая любоў, мая вёска…


Мая любоў, мая вёска…

20.10.2026                                                          Новости


Галіна Бабарыка выступіла у праграме канцэрта «Мая любоў, мая вёска» у в. Мачуль Столінскага раёна. Канцэрт, прысвечаны прастольнаму святу і Дню маці, адбыўся  ў Мачульскім сельскім доме фальклору ( былая, зусім нядаўна, школа).

 

 

Галіна Сідараўна —  аўтар трох паэтычных зборнікаў «Давер», «Дарога ў восень», «Матывы Моўствы», лаўрэат  Міжнароднага літаратурнага конкурсу «Сям’я – Адзінства – Айчына» (2014), літаратурнай прэміі імя У. Калесніка Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта (2017), пераможца Брэсцкага абласнога конкурсу «Духоўная веліч» (2018),  фіналіст шматлікіх міжнародных, рэспубліканскіх і абласных літаратурных конкурсаў.

На працягу 39 гадоў  Галіна Сідараўна працавала настаўніцай у роднай школе, а створаныя ёю  паэтычныя вобразы адлюстроўваюць духоўнае багацце яе малой Радзімы.

 Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси