«Быць маці – гэта вялікае шчасце»


«Быць маці – гэта вялікае шчасце»

19.10.2026                                                          Новости


У  Княжыцкай сярэдняй школе да Дня маці адбылося сапраўднае свята. На сустрэчу да школьнікаў завітала члена  Саюза пісьменнікаў Беларусі, шматдзетная маці і  бабуля трох унукаў Галіна Пярун.

Прыняць удзел у цікавай размове прыйшлі вучні 7-11 класаў, ў тым ліку гурткоўцы аб’яднання «Юны журналіст».

 

 

 

Размова вялася аб зберажэнні сямейных каштоўнасцей, папулярызацыю беларускай мовы і беларускай кнігі.

Галіна Сяргееўна пачала сустрэчу з дыялогу-знаёмства, падчас якога запыталася ў кожнага вучня, як гучыць яго імя па-беларуску і чым ён захапляецца.

 

 

А яшчэ вучні даведаліся пра уласны тэатр Галіны Пярун БІ-БА-БО, дзе лялькі, створаныя пісьменніцай, дапамагаюць ёй ставіць спектаклі па сваіх творах.

Сустрэча праходзіла ў цёплай, добразычлівай атмасферы і завершылася агульным фота на памяць. 

Г.С.Пярун наведала таксама школьны «Куток беларускіх рамёстваў і традыцый».

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси