19.10.2026 Новости
Вечарына прайшла ў рамках плана мерапрыемстваў, прысвечаных году беларускай жанчыны.
Вядучай мерапрыемства была сама Марына, сцэнарый быў пабудаваны як маналог-запрашэнне, у якім натуральна спалучаліся віншаванні ад калег-літаратараў, музычныя нумары і чытанне аўтарскіх вершаў.


Госці вечарыны – палачане , літаратары регіёна, выканаўцы музычных кампазіцый і рамансаў, у тым ліку на вершы Марыны Шуханковай.
Марына нарадзілася ў Полацку - горадзе з тысячагадовай гісторыяй, дзе сама зямля дыхае паэзіяй. У звароце да слухачоў Марына адзначыла, што “ Я -беларуска і гэтым ганаруся ! “ - гэта не проста словы. Гэта прызнанне ў любові да зямлі, якая нарадзіла, выхавала, дала мову, на якой мы маем шчасце думаць і размаўляць.


Вечарына змяшчала некалькі блокаў : Блок 1. Нараджэнне ( што паўплывала на любоў да Паэзіі, літаратурная школа); Блок 2. “Дыялог з вечнасцю" (Жанр філасофскай мініяцюры, прытчы, замалёўкі з Бібліі); Блок 3. "Горад, які слухае…" (Гарадская лірыка, што для аўтара Полацк, Наваполацк, вершы-назіранні, дзе гарадскі пейзаж становіцца метафарай душэўнага стану, як нараджаліся гэтыя вершы - ад убачанай дэталі да гатовага тэксту.); Блок 4. "Што ёсць Каханне?" любоўная лірыка, рэфлексія, вершы аб глыбока асабістым, развітанні, прабачэнні або падзяка) ; Блок 5. «Пра Паэта і Паэзію. Місія.» (аб прызначэнні паэта, што новага ён можа сказаць? Што транслюе? Які пасыл дае слухачам? Фестывалі, праца ў журы літаратурных конкурсаў, якая дае магчымачць акрыць новыя маладыя імёны , арганізацыйная дзейнасць кіраўніка бібліятэкі, міжнароднае супрацоўніцтва).


Паведаміла Марына і пра свой любімы жанр – філасофскую лірыку, і пра свае эксперыменты: белы верш, пераклады, верлібр, хоку, проза.
Паміж паэтычнымі блокамі , імправізацыйнымі адступленнямі і чытаненем Марынай, як вядучай, аўтарскіх вершаў, гучалі музычныя кампазіцыі , у якіх чуўся голас роднай зямлі - моцны, непакорны, жывы.
Напрыканцы вечарыны вядучая пажадала : “ Я хачу, каб вы забралі з сабой не толькі вершы і музыку. Я хачу, каб вы ўнеслі з сабой пачуццё - тое самае, якое я ўклала ў назву сённяшняга вечара.! Быць беларускай - гэта не проста запіс у пасведчанні аб нараджэнні. Гэта памяць аб бацькаўшчыне, аб зямлі, дзе ты нарадзілася. Дзякуй, што былі са мною. Я - беларуска. І гэтым ганаруся. І вас запрашаю ганарыцца разам са мной.”
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


