Бібліятэцы імя Багдановіча — 75!


Бібліятэцы імя Багдановіча — 75!

23.09.2026                                                          Новости


Сталічнай бібліятэцы №8 імя Максіма Багдановіча споўнілася 75 гадоў. У святочным мерапрыемстве з гэтай нагоды актыўны ўдзел прыняло Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі. Менавіта пры гэтай бібліятэцы працуе шмат гадоў літаратурны клуб МГА СПБ "Творчыя сустрэчы". Тут праходзяць шматлікія літаратурныя вечары, прэзентацыі кніг, святы з удзелам мінскіх літаратараў. Амаль 45 гадоў супрацоўнічае з кніжніцай старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Міхась Пазнякоў. Ён прыняў удзел ва ўрачыстасцях, павіншаваў калектыў бібліятэкі з юбілеем, уручыў Ганаровую грамату, падарунак і ружы паважаным супрацоўніцам, прачытаў прысвечаны ім верш. З віншаваннямі і вершамі выступілі таксама мастацкі кіраўнік Тэатра паэзіі, член СПБ Вольга Багушыньска, паэтэсы, члены СПБ Людка Сільнова і Ірына Захарава, а таксама рэжысёр Тэатра паэзіі МГА СПБ Святлана Яфрэмава. Адбыўся тут і святочны канцэрт, падрыхтаваны ўдзельнікамі мастацкай самадзейнасці — сябрамі бібліятэкі-юбіляркі.

 

 

 

 

 

Павел Кузьміч
Фота аўтара.

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси