Прывітанне, верасень!


Прывітанне, верасень!

17.09.2026                                                          Новости


Напачатку навучальнага года ў сталічнай бібліятэцы № 13 адбылося свята дзіцячай кнігі.  

Заўсёдныя наведвальнікі бібліятэкі, навучэнцы 14 гімназіі пазнаёміліся з дзіцячай пісьменніцай і драматургам Вольгай Бяловай. Госця з Магілёва прадставіла свае кнігі і прапанавала маленькім чытачам папрактыкавацца ў хуткамаўленні.

 

 

Дапамагалі гімназістам студэнткі дашкольнага факультэта педагагічнага ўніверсітэта, што завіталі на літаратурнае свята разам з выкладчыцай Аленай Уладзіміраўнай Лемеш, таксама дзіцячай пісьменніцай.

 

 

Камунікатыўна-моўныя практыкаванні ад Алены Лемеш прыйшліся даспадобы ўсім удзельнікам свята.

Вядучая імпрэзы пісьменніца Іна Фралова расказала дапытлівым чытачам пра сваю кнігу “Прыгоды Маленькага Мядзведзіка, або Незвычайнае здарэнне ў Мінскім заапарку”, якая неўзабаве павінна з’явіцца сярод кніжных навінак Выдавецкага дома “Звязда”. 

 

Ганна Старадуб

  

 

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси