Светачы беларускай зямлі


Светачы беларускай зямлі

14.09.2026                                                          Новости


У чытальнай зале Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы прайшло літаратурнае падарожжа «Светачы беларускай зямлі» для вучняў СШ № 2 г. Кобрына.

 

 

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік літаратурнага клуба «ПаэтыКо» Наталля Кандрашук расказала пра святкаванне ХХХІІІ Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах Магілёўскай вобласці, прачытала свае вершы і правяла інтэлектуальна-пазнавальную гульню «З роднай мовай круглы стол».

 

 

Дзеці падзяліліся на каманды і на кожным літаратурным «прыпынку» выконвалі заданні: складалі і тлумачылі фразеялагізмы, дапаўнялі прыказкі і прымаўкі, суадносілі фотаздымкі класікаў беларускай літаратуры з іх імёнамі, адгадвалі загадкі, успаміналі беларускія традыцыі і святы. Каманда-пераможца ўзнагароджана памятнымі прызамі.

 

Па інфармацыі Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы і Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси