14.09.2026 Новости
Адбылася літаратурная сустрэча Галіны Загурскай са служачымі Полацкага памежнага атрада. Сустрэча насіла назву “Словы родныя цепляцца ў жыце…” і была прысвечана Дню беларускага пісьменства.
Спачатку адбыўся кароткі экскурс у нашу даўніну. Размова ішла пра станаўленне нашай дзяржавы, пра нашага першадрукара Францыска Скарыну, які 6 жніўня 1517 года выдаў “Псалтыр”, першую друкаваную кнігу на ўсходнеславянскіх землях, прычым цікавую прадмову да яе напісаў на старабеларускай мове. Асабліва кранаюць яго словы пра радасць ад таго што і яго “міласцівы Бог з той мовы на свет пусціў”.


А пасля гучалі вершы пра нашу мову, пра ментальнасць беларускага народа, філасофскія вершы пра жыццё, пра творчасць, пра каханне.
Галіна Загурская падарыла бібліятэцы атрада зборнік “Родны край –
Наша сонца”, у якой прадстаўлены вершы трох паэтэс з Віцебшчыны: Еўдакіі Лось, Веры Вярбы і Галіны Загурскай.
Прысутныя шчыра дзякавалі паэтэсе за цікавую сустрэчу.
Віцебскае абласное аддзяленне
ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


