10.09.2026 Новости
Каля мемарыяльнай дошкі на доме, у якім жыў паэт, журналіст Міхась Рудкоўскі, адбыліся малыя літаратурныя чытанні з удзелам членаў Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Белпарусі — Таццяны Дземідовіч і Зінаіды Дудзюк. Мерапрыемства адкрыла старшыня Брэсцкага аддзялення Рэспубліканскай грамадскай арганизацыі «Рускае таварыства» Святлана Смірнова, якая была знаёмая са знакамітым беларускім пісьменнікам, працавала разам з ім на брэсцкім тэлебачанні. Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч выказала падзяку кіраўніцтву «Рускага таварыства» за пастаянную працу па інтэграцыі беларускай і рускай культур, распавяла пра жыццёвы і творчы шлях Міхася Рудкоўскага і зачытала яго вершы «Пушкіну».
Зінаіда Дудзюк падзялілася сваімі ўспамінамі пра сустрэчы з Міхасём Рудкоўскім, прадэманстравала памятныя фотаздымкі, прачытала верш, прысвечаны памяці Міхася Рудкоўскага.
Літаруразнаўца, кандыдат філалагічных навук Уладзімір Сенькавец распавёў пра свае памятныя і незабыўныя кантакты з вядомым літаратарам, глыбока прааналізаваў яго творчасць.
Сваімі ўражаннямі, успамінамі падзяліліся і творцы, чыё жыццё неразрыўна звязана з Брэстам.
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і Рускага таварыства
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


