08.09.2026 Новости
Дэлегацыя пісьменнікаў Віцебшчыны пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі, вядомага паэта Тамары Красновай-Гусачэнка з гонарам прадставіла на мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства ў г.Касцюковічы літаратурную творчасць вобласці. Якая, безумоўна, запомнілася гараджанам і ўдзельнікам свята яркім адкрыццём канцэртнай праграмы Саюза пісьменнікаў Беларусі на галоўнай сцэне, менавіта выкананнем Вікторыяй Лабкоўскай песен на словы У.Карызны ”Люблю цябе, Белая Русь“ і Т.Красновай-Гусачэнка ”Душа – гениальная форма спасенья“, чытаннем Тамарай Красновай-Гусачэнка аўтарскага верша ”Я живу“, прэзентацыямі ў павільёне Віцебскай волбасці кніжных навінак: ”Котра“ Вольгі Русілка, ”Повесть о Дэфинбэкере и его друзьях“ і ”Иллюзия мгновений“ Лідзіі Піскун, ”Год сиреневого лета“ Васілія Калтунова, ”Бабочка на ладони“ Таццяны Харытонавай, ”Тайны нашей крови“ з серыі ”Рассказы Деда Природоведа“ Галіны і Сяргея Трафімавых, літаратурна-патрыятычнага практа па кнізе Мікалая Хахлова ”Противостояние“ і інш. Жыхары Касцюковічаў с задавальненнем уключаліся ў дзеянні паэтычна-музычнай імпрэзы, прысвечанай Году беларускай жанчыны з удзелам Інны Саламаха, Мікалая Намеснікава і іншых. З сумам і трапятаннем пісьменнікі аддалі даніну памяці, наведаўшы вечар, прысвечаны народнаму пісьменніку Беларусі Мікалаю Чаргінцу.

XXXIII Дзень беларускага пісьменства ў Касцюковічах пакінуў прыемныя, святочныя эмоцыі і добрыя, цёплыя ўражанні, і, вядома пісьменнікі атрымалі моцны творчы зарад на наступны год.





Віцебскае абласное аддзяленне
ГА ”Саюз пісьменнікаў Беларусі“
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


