Кніга - компас у свеце ведаў.


Кніга - компас у свеце ведаў.

04.09.2026                                                          Новости


Адбылася літаратурная сустрэча Галіны Загурскай са старшакласнікамі СШ № 8 г. Полацка, прысвечаная Дню ведаў.

На пачатку сустрэчы выкладчыца беларускай мовы і літаратуры Т. У. Пазняк прадставіла госцю і распавяла пра значэнне ведаў для далейшага эканамічнага росквіту нашай краіны. Пасля яна больш грунтоўна расказала пра творчы шлях Галіны Загурскай і прадставіла ёй слова.

 

 

Галіна Загурская падтрымала думкі выкладчыцы пра значэнне грунтоўнай адукацыі ў век высокіх тэхналогій, а затым асвяціла другую старану грамадскага жыцця – значэнне культуры і, у прыватнасці, літаратуры для духоўнага развіцця грамадства.

 

 

Натхнёна гучалі вершы пра нашу мову, пра народ Беларусі, філасофскія разважанні пра жыццё ўвогуле і пра высокае пачуццё – каханне. Па ўсёй бачнасці – вершы адгукнуліся ў душах навучэнцаў.

Галіна Загурская падарыла бібліятэцы школы тры асобнікі зборніка з серыі “Бібліятэка паэзіі” пад назвай “Родны край – наша сонца”, у які ўвайшлі творы трох паэтэс Віцебшчыны: Еўдакіі Лось, Веры Вярбы і Галіны Загурскай.

 

 

Настаўніца і навучэнцы шчыра дзякавалі паэтэсе за цікавую сустрэчу.

 

Віцебскае абласное аддзяленне

ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси