04.09.2026 Новости
Акцыя “Кожная пятніца – роднае, сваё” стала падставай для сустрэчы паэта, члена Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктара Сабалеўскага з адпачывальнікамі санаторыя “Рудня”, што ў Лагойскім раёне. І хоць сярод іх былі госці з Расіі, Латвіі, і праграма аздараўлення і культурнага адпачынку была насычанай, жаданне пачуць беларускае слова прывялі іх на літаратурную гадзіну.

Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з біяграфіяй літаратара, пачулі лірычныя радкі пра прыгажосць роднага краю, маляўнічыя беларускія мясціны. Спадабаліся слухачам і байкі, гумарэскі паэта. А значная частка яго выступлення была прысвечана Году беларускай жанчыны – вершы і песні на словы Віктара Вацлававіча пра прыгожых прадстаўніц чалавецтва, каханне стварылі добры настрой усім прысутным. Госці з Мурманска і Тулы, Рыгі і Рэчыцы, іншых мясцін Беларусі павезлі з сабой з Лагойшчыны прыемныя ўспаміны і кнігі з аўтографамі паэта. Папоўнілі яны і бібліятэку аздараўленчай установы.
Прэс-служба МАА СПБ
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


