Юныя пісьменнікі наведалі Брэсцкі офіс СПБ


Юныя пісьменнікі наведалі Брэсцкі офіс СПБ

25.08.2026                                                          Новости


Юныя пісьменнікі, члены гуртка «Жарынка», што працуе ад Саюза пісьменнікаў Беларусі пры рэдакцыі раённай газеты «Навіны Камянеччыны»,  і іх кіраўнік Настасся Нарэйка прыехалі з Каменца ў офіс СПБ. Дзяўчаты пазнаёміліся са старшынёй аддзялення Таццянай Дземідовіч, расказалі пра свае пробы пяра і дасягненні.

 
Так, Анастасія Назарук, выпускніца Брэсцкага абласнога ліцэя імя Машэрава, друкавалася на старонках часопіса «Бярозка» і «Навіны Камянеччыны», прычым, у раёнцы вяла ўласную рубрыку «Наша чытальная зала». Сёння Насця – студэнтка Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна.

 

 
Вікторыя Бяскроўная, 11-класніца Камянюцкай СШ, таксама друкавалася ў «Бярозцы» і «НК», у хуткім часе яе тэкст-разважанне выйдзе на старонках часопіса «Маладосць», а яшчэ Віка з'яўляецца юнкарам «Навін Камянеччыны».

 
Анастасія Лівак даўно і плённа супрацоўнічае з «НК», дзе публікаваліся яе вершы і апавяданні, а ўжо зусім хутка адбудзецца дэбют пісьменніцы-пачаткоўкі ў «Бярозцы».

 

 
Ганна Несцерава – лаўрэат 2 ступені раённага этапа конкурсу «Залатое пяро "Белай Русі», фіналістка рэгіянальнага этапа міжнароднага конкурсу «Без срока давности», ваенкар паўфінала і ўладальніца прыза глядацкіх сімпатый Рэспубліканскага ваенна-патрыятычнага турніру «ВЫКЛІК».

 
Дзяўчаты гутарылі з Таццянай Анатольеўнай пра творча­сць, кнігавыданне і штучны інтэлект, які ніколі не заменіць пісьменніка.
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси