У цэнтры ўвагі — творчасць зямлячкі


У цэнтры ўвагі — творчасць зямлячкі

25.08.2026                                                          Новости


У Мачульскім доме фальклору Столінскага раёна адбыўся раённы творчы семінар-практыкум Для ўдзельнікаў была падрыхтавана выстава кніг, калектыўных зборнікаў, дыпломаў зямлячкі, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Галіны Бабарыкі. Старонкі творчай біяграфіі паэтэсы цесна пераплятаюцца з лёсам і жыццём яе маленькай радзімы.

 

 
Галіна Бабарыка нарадзілася ў вёсцы Мачуль Столінскага раёна. Пасля заканчэння Мачульскай васьмігадовай школы вучылася ў Магілёўскім педагагічным вучылішчы, Магілёўскім педагагічным інстытуце, усё жыццё да выхаду на пенсію працавала настаўніцай у роднай вёсцы.  Першая кніга вершаў Галіны Бабарыкі «Давер» (2004) выйшла ў Пінскай друкарні. У 2007 г. па рэкамендацыі Народнага паэта Беларусі Уладзіміра Карызны  яна стала членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Другі зборнік вершаў Галіны Бабарыкі «Дарога ў восень» выйшаў у 2015 г. Трэці паэтычны зборнік беларускай паэткі Галіны Бабарыкі «Матывы Моўствы» выйшаў у 2021 годзе ў  выдавецтве «Альтэрнатыва». Кніга названая ў гонар малой  палескай рэчкі Моўствы змяшчае глыбокія   філасофскія, пейзажныя і духоўныя матывы.
Галіна Бабарыка — лаўрэат літаратурай прэміі Брэсцкага аблвыканкама імя Ул.Калесніка, у намінацыі «Паэзія» і іншых літаратурных конкурсаў.

 

 
Па інфармацыі Брэсцкага  абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў  Беларусі

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси