Сход Магiлёўскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»


Сход Магiлёўскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

25.08.2026                                                          Новости


Сход Магiлёўскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» прайшоў у абласной бібліятэцы імя Леніна. На ім абралі новага старшыню Магілёўскай суполкі, якую ўзначаліла пісьменніца, сцэнарыст, рэжысёр, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза тэатральных дзеячаў Вольга Бялова

 

 
Да яе 10 год абласным аддзяленнем кiраваў пісьменнік, краязнаўца, перакладчык, аўтар паэмы «Марыйка», дзевяці паэтычных зборнікаў Аляксандр Казека. Паводле яго «Марыйкi» пастаўлены спектакль, на вершы Аляксандра Мiкалаевiча, якi пайшоў з жыцця 27 чэрвеня гэтага года, напісана больш за 30 песень.

 
Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, выступаючы на сходзе, адзначыў:
 
— Мне вельмi прыемна сёння прысутнiчаць на Магiлёўскай зямлi — у той час, калi рыхтуецца Дзень беларускага пiсьменства — 33 па лiку. Свята, заснавальнiкам якога выступаюць Мiнiстэрства iнфармацыi, наш беларускi ўрад, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Магiлёўскi аблвыканкам, Касцюковiцкi райвыканкам. Я лiчу, што ў гэтай зямлi ёсць усе падставы, каб праводзiць такое вялiкае свята. Кастюкоўшчына — радзiма народнага пiсьменнiка Беларусi Iвана Чыгрынава, народнага паэта Аркадзя Куляшова, таксама паэта Алеся Пiсьмянкова. Я ведаю, што Магiлёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі актыўна рыхтуецца да гэтага свята. На жаль, нядаўна пайшоў з жыцця Алесь Казека — вядомы паэт, наш аўтарытэтны калега. У Касцюковiчах у другi дзень свята будзе канцэрт Саюза пiсьменнiкаў, на якiм у музычным афармленнi прагучаць творы Алеся Мiкалаевiча. Абавязкова наши калегi, маладыя творцы, проста ўдзельнiкi свята будуць чытаць яго вершы. Дастойным чынам успомнiм яго iмя. Спадзяюся, што ўсё тое прыгожае пiсьменства, што склалася ў традыцыях рэгiёна, будзе хораша прадстаўлена ў Касцюковiчах.
Вольга Бялова, якая працавала з Аляксандрам Казекам 10 год, для якой, як i для iншай моладзi, ён быў творчым бацькам, падкрэслiвае:
 

 
— Паспрабую захаваць тую атмасферу творчасцi, шчырасцi, якая была пры iм. Мы былi адной творчай сям'ёй. Паспрабую зберагчы ўсё тое, што ствараў, напрацоўваў Аляксандр Мiкалаевiч. Буду працягваць тыя праекты, якiя ўжо iснуюць. Планую новыя. У гэтым годзе, напрыклад, — арганiзаваць у Магiлёве першы фестываль дзiцячай кнiгi. Таксама — наладзiць сумесны праект з Саюзам тэатральных дзеячаў Беларусi «Тэатр, музыка, лiтаратура». Ёсць шмат iдэй, як абагацiць работу аддзялення, у якiм cёння 40 чалавек. Яго праект «Песня роднай зямлi» будзе жыць, праслаўляць нашу Магілёўшчыну. Памятаць Аляксандра Мiкалаевiча, шанаваць. I ставiцца, як ён вучыў, — з любоўю — да роднага слова, роднай мовы, роднай краiны.

 
https://www.sb.by/articles/v-mogileve-izbrali-novogo-predsedatelya-oblastnogo-otdeleniya-soyuza-pisateley-belarusi.html

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси