7 жніўня на 61-м годзе жыцця памерла пісьменніца Святлана Яўгенаўна Сцепанчук


7 жніўня на 61-м годзе жыцця памерла пісьменніца Святлана Яўгенаўна Сцепанчук

18.08.2026                                                          Новости


Сцепанчук Святлана Яўгенаўна нарадзілася ў вёсцы Выганашчы Івацэвіцкага раёна. Скончыла філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна, працавала настаўніцай беларускай і рускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе, карэспандэнтам раённай газеты «Івацэвіцкі веснік». Аўтар паэтычных зборнікаў «Вясна ідзе» (2004), «Залаты праменьчык» (2006), «Спадарожнікі душы» (2015), кнігі прозы «И мы отсюда родом…» (2019), кнігі вершаў і прозы «Зірну на неба» (2021), кнігі прозы «И мы отсюда родом» (2026). Лаўрэат Брэсцкага абласнога літаратурнага конкурса «Духоўная веліч» ( 2022). Вершы Святланы Яўгенаўны рэгулярна друкаваліся на старонках абласнога і рэспубліканскга друку. Яна актыўна падтрымлівала творчую моладзь раёна. Па яе ініцыятыве ў мінулым годзе пабачыў свет  зборнік дзіцячай творчасці школьнікаў і выпускнікоў Івацэвіцкага раёна пад назвай «Ручайкі».

Калектыў Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі шчыра смуткуе з прычыны смерці  таленавітай пісьменніцы, цудоўнай жанчыны СВЯТЛАНЫ ЯЎГЕНАЎНЫ СЦЕПАНЧУК    і выказвае глыбокія спачуванні яе родным і блізкім, сябрам і паплечнікам. Светлая памяць аб ёй назаўжды застанецца ў нашых сэрцах.

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси