05.08.2026 Новости
На адкрытай пляцоўцы ў вёсцы Журоўка, что ў Бярэзінскім раёне, 3 жніўня адбылася сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Галінай Пярун.

Бавіць час з кнігай зусім не сумна і аўтар прапанавала дзецям, якія ў гэты час адпачываюць у вёсцы, адправіцца ў кніжнае падарожжа. Казак і апавяданняў хапіла на розны густ. Па чарзе ўсё мелі магчымасць уласна пачытаць і задаць пытанні. Асабліва маленькім чытачам спадабалася гісторыя пра Мыша і Хому, якія адправіліся ў вандраванне, каб пабачыць лепшы свет.


Удзельнікаў сустрэчы вельмі захапілі творы пісьменніцы і кожны пажадаў узяць з сабой кнігу, каб дачытаць дома.
Напрыканцы сустрэчы ўсіх чакаў салодкі пачастунак, кубачак гарбаты і духмяныя аладкі ад адной з слухачак. І дзеці весела прыпомнілі, што амаль, як ў казцы «Як Ліса гаспадыняй у Дзеда была».
Прэс-служба Магілёўскага абласнога аддзялення СПБ
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


