03.08.2026 Новости
Мерапрыемства, прысвечанае Году беларускай жанчыны, падрыхтавалі літаратурна-музычная гасцёўня «Крыніца» (кіраўнік Раіса Раманчук) і загадчыца Цэнтра рамёстваў Баранавіцкага раёна ў аграгарадку Русіна Аліна Галіцкая.


На творчай імпрэзе выступілі члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Раіса Раманчук і малады паэт з Ганцавічаў Яўгенія Пракапчук. Гучалі вершы, песні ў выкананні мясцовых вакалістаў у гонар жанчыны-маці, жанчыны-працаўніцы і ахоўніцы зямлі беларускай.

Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


