28.07.2026 Новости
Пад такой назвай прайшла сустрэча старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі з адпачываючымі ў аздараўленчым лагеры “Дружба” п. Энергетыкаў Дзяржынскага раёна падлеткамі.

Размова ішла пра знакавыя гісторыка-культурныя даты, якія адзначаюцца ў 2026 годдзе ў Беларусі, пра літаратурны летапіс, які ствараюць пісьменнікі Міншчыны з гэтай нагоды. Леанід Міхайлавіч прэзентаваў два калектыўныя зборнікі аддзялення, якія пабачылі свет у гэтым годзе і прысвечаны 40-годдзю аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі “Чарнобыльскія саракавіны”, і “Сінякрылы матылёк” – да 135-годдзя класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

Леанід Крыванос расказаў пра тое, як ствараліся кнігі, чытаў свае вершы, змешчаныя ў іх, вершы сваіх калег, адказваў на шматлікія пытанні пра асабістую пісьменніцкую творчасць, пра тое, як прыйшоў да літаратурнай працы і аб творчых планах на будучыню. Напрыканцы сустрэчы старшыня аддзялення падарыў кнігі бібліятэцы аздараўленчай установы.
Прэс-служба МАА СПБ
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


