Сярод лепшых — Настасся Нарэйка


Сярод лепшых — Настасся Нарэйка

27.07.2026                                                          Новости


Падчас святкавання 750-годдзя Каменца член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік Школы маладога літаратара пры Брэсцкім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі і літаратурнага гуртка «Жарынка», адказны сакратар газеты «Навіны Камянеччыны», паэт, празаік, перакладчык, журналіст Настасся Нарэйка ўзнагароджана  Ганаровай граматай Камянецкага раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу,  высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё горада Каменца. Высокую ўзнагароду на святочнай сцэне ўручыла Настассе Нарэйка старшыня  раённага Савета дэпутатаў і раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Аксана Высагроцкая.

 
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси