21.07.2026 Новые книги
Легендарны фэнтэзі-раман беларускай пісьменніцы Вольгі Грамыка “Верныя ворагі” ўпершыню за 20 гадоў загучыць на роднай мове!
На рускай мове кніга пабачыла свет у далёкім 2005, і з гэтага часу рэгулярна перавыдавалася ў Расіі. На сённяшні дзень агульны тыраж рамана складае больш за 100 000 асобнікаў.
Што можа быць агульнага ў мага і пярэваратня? Толькі ўзаемная нянавісць. Шэлена – ваўкалак, які прывык хавацца ад людзей і спадзявацца толькі на ўласныя сілы. Верас – вядзьмар-выгнанец, які глыбока ў душы хавае свае таямніцы. Іх сустрэча ў цёмным яры павінна была скончыцца смерцю, але стала пачаткам неверагоднага падарожжа. Калі свету пагражае нешта невядомае і жудаснае, былым ворагам прыйдзецца стаць плячом да пляча ў гэтай барацьбе. У кампаніі нязграбнага вучня ведзьмара, саркастычнага дракона, гномаў, эльфаў і нават троляў героі пройдуць паўсвета, каб даць апошні бой сапраўднаму злу.
“Верныя ворагі” – гэта не проста прыгодніцкі раман пра дзяўчыну-ваўкалака Шэлену і ведзьмара-выгнанца Вераса. Гэта гісторыя, прасякнутая тонкім гумарам, глыбокімі эмоцыямі, а таксама атмасферай славянскіх ды агульнаеўрапейскіх легенд і паданняў.
https://oz.by/books/more101490716.html
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


