16.07.2026 Новости
11 ліпеня маладая паэтка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Яўгенія Пракапчук
прыняла ўдзел у юбілейным бенефісе «Нязгасная зорка Чачота».
Гэтае мерапрыемства было прымеркаванае да 230-годдзя са дня нараджэння беларускага паэта, фалькларыста і этнографа Яна Чачота і прайшло ў раённым цэнтры рамёстваў у аграгарадку Русіно.
Яўгенія прадставіла слухачам плён сваёй творчасці, прачытала ўласныя вершы і адказала на пытанні.
Мерапрыемства, якое аб’яднала прыхільнікаў беларускага слова і традыцый, стала сапраўдным святам літаратуры, культуры і душэўных зносін.
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


