13.07.2026 Новости
У дзіцячым лагеры «Кантакт» сярэдняй школы № 3 г. Горкі панавала асаблівая творчая атмасфера. Да выхаванцаў завітала цудоўная госця — пісьменніца, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Хмялеўская (Ніканчук).

Сустрэча пачалася з даверлівай і шчырай гутаркі. Наталля Валянцінаўна падзялілася з дзецьмі сакрэтамі пісьменніцкай працы:
- Хто такія пісьменнікі і адкуль яны бяруць натхненне?
- Чаму важна заўважаць прыгажосць навакольнага свету?
- Як асабісты водгук душы ператвараецца ў літаратурны твор?
Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю расказвалі пра сваіх любімых аўтараў і кнігі, якія яны паспелі прачытаць за лета. Прыемна адзначыць, што нашы дзеці па-сапраўднаму любяць чытаць
Прыгоды дэльфінчыка Агу
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


