На паклон да Купалы


На паклон да Купалы

13.07.2026                                                          Новости


Па  добрай традыцыі ў дзень нараджэння Івана Дамінікавіча Луцэвіча шматлікія прыхільнікі яго творчасці ўскладаюць кветкі да помніка песняру і чытаюць яго і свае вершы. І на гэты раз, як заўсёды, урачыстасць Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы актыўна падтрымаў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Кветкі да велічнага помніка слыннаму сыну зямлі беларускай усклала вялікая група паэтаў, супрацоўнікаў літаратурных музеяў, іншых устаноў сталіцы, чытачоў.

 

 

 

Затым адбылася творчая імпрэза, якую адкрыла дырэктар музея песняра Ганна Васільеўна Галінская. Ад кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў Беларусі выступіў з прамовай і вершамі старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, вядомы паэт,  празаік і перакладчык Міхась Пазнякоў. Эстафету  падтрымалі таксама: намеснік старшыні МГА СПБ, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, паэт, дзіцячы пісьменнік  і перакладчык Уладзімір Мазго, паэты Кастусь Цыбульскі, Людка Сільнова, паэтэса, перакладчык, дзіцячая птсьменніца Іна Фралова і іншыя. Шмат глыбокіх думак пра жыццё і творчасць народнага паэта  выкзала вядучая імпрэзы, вучоны сакратар паэтавага музея Галіна Юр"еўна Варонава. Мерапрыемствы, прысвечаныя Я. Купалу працягваюцца. А ў суботу 11 ліпеня шматлікіх гасцей прыме Купалаўскі мемарыяльны запаведнік "Вязынка". Тут выдатным заключным акордам прагучыць Рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў "З адною думкаю аб шчасці Беларусі".

 

 

Павел Кузьміч.
Фота Віктара Іванчыкава

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси